Паўла Севярынца затрымалі ў Воршы супрацоўнікі АМАП з расейскай сымболікай

12.03.17 14:35 - Беларусь

Таксама былі затрыманыя журналісты Радыё Свабода і фатограф БелаПАН

Пасьля акцыі супраць «дэкрэту пра дармаедаў» у Воршы затрыманыя сустаршыня БХД Павал Севярынец і кіроўцу аўто, які яго вез. Паралельна былі затрыманыя журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга і блогерка Анастасія Пілюгіна — іх завезьлі ў аршанскі РУУС​.



Дзяжурны міліцэйскага пастарунку ў Воршы паведаміў Свабодзе, што «Галіна Абакунчык не затрыманая, сама прыйшла і цяпер зь ёй размаўляюць, і як скончаць размаўляць, вернецца».

Пазьней міліцыя спыніла машыну з журналістамі «Белсату», на аператара Аляксандра Баразенку склалі адміністрацыйны пратакол. Група «Белсату» накіравалася ў РУУС, спрабавала ўзяць у будынку камэнтар у затрыманага Паўла Севярынца — у выніку міліцыя ў жывым эфіры затрымала і Баразенку, і журналістку Кацярыну Бахвалаву. Прычыны іх затрыманьня не названыя.


Радыё Свабода

Каментары