Дзень Волі 2016. Самыя яркія фота

25.03.16 14:57 - Беларусь

Сёньня ў Менску прайшло сьвяточнае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзельнікі сабраліся каля помніка Янку Купалу, прайшлі да кінатэатру «Кастрычнік», дзе аб’ядналіся з другой часткай удзельнікаў. Пасьля прайшлі шэсьцем па вуліцы Сурганава. Закончылася акцыя каля ўнівэрсаму «Рыга». Усяго, паводле розных падлікаў, ва ўрачыстасьцях у Менску ўзялі ўдзел 1500-2500 чалавек.


Фота Радыё Свабода

Каментары