«Перспектыва» сабрала новы форум у «Пекіне» і склікае іпэшнікаў на мітынг у Мінску 15 лютага

01.02.16 14:01 - Беларусь

Грамадскае аб'яднанне «Перспектыва» накіравала ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне мітынгу 15 лютага. Пра гэта заявіў лідар аб'яднання Анатоль Шумчанка на чарговым форуме прадпрымальнікаў, які сёння праходзіць у сталічнай гасцініцы «Пекін».

«Перспектыва» прыняла рашэнне падаць заяўку на мітынг прадпрымальнікаў 15 лютага на плошчы Бангалор. Мы адправілі заяўку 29 студзеня. Мы хочам урэгуляваць нашы пытанні ў рамках закона, — заявіў Анатоль Шумчанка. — Я лічу, што няма ніякіх падставаў адмовіць нам у гэтым праве. Мы гатовыя аплаціць мерапрыемства», паведамляе nn.by.

Акрамя таго, Анатоль Шумчанка прапануе ІП яшчэ адзін варыянт рашэння праблемы: сабраць подпісы і ўнесці на разгляд уладаў законапраект аб працы ІП. «Пытанне сёння адно — даць магчымасць працаваць тым, хто гэта можа», — адзначыў Анатоль Шумчанка. Паводле яго слоў, збор подпісаў будзе пачаты пасля заканчэння форуму.


Фота: RFE/RL

Каментары