У Беларусі знізілі да 14 гадоў узрост крымінальнай адказнасці

29.01.16 13:16 - Беларусь

У Беларусі знізілі з 16 да 14 гадоў узрост крымінальнай адказнасці за некаторыя злачынствы.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч. Новаўвядзенне прадугледжвае закон аб унясенні зменаў і дадаткаў у шэраг кодэксаў Рэспублікі Беларусь.

Паводле слоў Міцкевіча, з 14 гадоў будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасці за крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі (артыкул 212-ы Крымінальнага кодэксу), за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (415-ы артыкул КК). Адзначаецца, што на гэты крок давялося пайсці з-за павелічэння падобных злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі, паведамляе БЕЛТА.


belprauda.org

Каментары