Адказ Тактычнай групы «Беларусь» на заяву кіраўніка МУС РБ І.Шуневіча

19.11.15 13:26 - Беларусь

Беларусы, якія змагаюцца на ўсходзе Украіны, адказалі на заяву Шуневіча пра магчымасць распачаць крымінальныя справы на нашых землякоў, якія ваююць на Данбасе па абодва бакі фронту.

Ад імя беларусаў, якія ваююць на баку украінскага народу заяўляем:

Беларусы баронячы сёньня Украіну, бароняць і Беларусь. Маем супольнага ворага - імпэрскую Маскву. Перамога Украіны, гэта надзея для Беларусі, што заўтра пуцінскі рэжым не прыйдзе з вайной ў наш дом.

Заклікаем улады Беларусі спыніць хлуслівую прапаганду з Масквы, пад уплывам якой вярбуюць грамадзян Беларусі ў шэрагі незаконных вайсковых фармаваньняў сэпаратыстаў. Усе ваюючыя на баку сэпаратыстаў павінны быць прыцягнуты да адказнасьці.


ТГр «Беларусь»




Нагадаем, сёння кіраўнік МУС Беларусі заявіў, што ведамства пачало збіраць матэрыялы па артыкуле «Наёмніцтва» прынамсі на 20 нашых суайчыннікаў, якія бралі ўдзел у канфлікце на Данбасе.

Каментары