Знайдзі 10 адрозненняў: як выглядае адна дарога па розныя бакі беларуска-расейскай мяжы

29.10.15 14:41 - Беларусь

Лічыцца, што мяжа саюзных Беларусі й Расеі павінна быць максімальна незаўважнай. Між тым на практыцы перасячэнне мяжы часцяком адчуваецца зусім фізічна, прычым рознымі органамі.

Гэта далёка не навіна, але заўсёды здзіўляе і бадзёрыць. Відэа, знятае ўчора пры ўездзе з Краснагорскага раёна Бранскай вобласці ў Веткаўскі раён Гомельскай вобласці, доўжыцца менш за хвіліну. Самыя пільныя заўважаць некаторую розніцу ў абстаноўцы.

Характэрна, што рэзка змяняецца не толькі дарожнае пакрыццё, але і пейзаж. Калі ў Расеі па ўзбочынах дарогі выраслі кусты і маладыя дрэвы, то на нашым баку бачныя свежаскошаныя палі. Аўтар відэа выказаў здагадку, што гэта звязана з рознымі кліматычнымі ўмовамі.






onliner.by

Каментары