![]() |
бел | рус |
23 верасня на адным з участкаў аўтатрасы М1/Е-30 "Брэст — Мінск — мяжа Расеі" пройдуць вучэнні беларускіх ваенных лётчыкаў.
У гэты дзень беларускія знішчальнікі будуць прызямляцца на дарожнае палатно.
У лётна-тактычных вучэннях удзельнічаюць пілоты 61-й знішчальнай авіябазы. Пра гэта ў інтэрв'ю "Белорусской военной газете" распавёў начальнік інжынерна-аэрадромнага аддзела ўпраўлення тылу Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сілаў Сяргей Кавалевіч.
Кавалевіч дадаў, што паралельна будуецца адкрытая пляцоўка для падрыхтоўкі механізаванай калоны да параду войскаў Мінскага гарнізона. Пляцоўка будуецца ў раёне аэрадрома Ліпкі побач з Мінскам. Там плануецца абкласці каля 5000 аэрадромных пліт.
euroradio.fm
Каментары