Кіроўца Audi A6 з Расеі напаў на беларускага кіроўцу Suzuki на мінскім праспекце

28.07.15 17:09 - Беларусь

Пачынаючы беларускі кіроўца на Suzuki адчуў на сабе лютасьць расейца, які, відавочна, пераблытаў Беларусь з Расеяй.

Як бачна на запісу, кіроўца седана падчас прыпынку ў чаканні дазваляльнага сігналу святлафора выйшаў з машыны і, адчыніўшы пярэднюю пасажырскую дзвер Suzuki з налепкай «Абмежаванне хуткасці 70», трапіў у салон красовера, каб напасці на кіроўцу. Адбылася бойка. Іншыя аўтамабілісты сталі сігналіць, і мужчына з аўтамабіля з расейскімі нумарамі вымушаны быў вярнуцца ў сваю машыну. Пасля канфлікт прадоўжыўся ў крайняй правай паласе.

«Пачалося ўсё з некарэктнага манеўру кіроўцы Suzuki, — распавёў Onliner.by аўтар запісу. — Ён ненаўмысна падрэзаў Audi. Было бачна, што мужчына (на выгляд каля 50 гадоў) за рулём красовер адчуваў сябе не вельмі ўпэўнена. Большасць б прабачыла гэтую памылку, заўважыўшы налепку "70", але кіроўца седана вырашыў адпомсціць. Пасля бойкі Audi апярэдзіў Suzuki і паехаў прама, а "пачатковец" спрабаваў яго дагнаць - мабыць, каб запісаць нумара або прасачыць за яго маршрутам».




Каментары