Прадстаўнік «Казачага спасу»: Рыхтуем беларускіх дзяцей да войска

16.07.15 01:08 - Беларусь

Праваслаўны ваенна-патрыятычны лагер для падлеткаў. Тут непадалёк беларускай сталіцы, на базе прыходу царквы «Нараджэння Хрыстова» невялікая група маладзёнаў праходзяць адмысловую падрыхтоўку.

Некаторых прывозяць сюды самыя бацькі.

Як выявілася, у якасці арганізатара лагеру фігуруе ваенна-патрыятычны цэнтр «Казачы спас», што дзейнічае ў межах Моладзевага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Горад без наркотыкаў».

Аднак менавіта «Казачы спас» не аднойчы і выклікаў занепакоенасць у самых розных колах у Беларусі. Арганізацыю абвінавачваюць у тым, што пад прыкрыццём шляхетных ідэяў яны займаюцца прарасейскай прапагандаю ды прапагандаю гвалту.

На старонцы арганізацыі ў «Вконтакте» можна, між іншага, даведацца, што такое практычная стральба па ўзоры Федэрацыі практычнай стральбы Расеі, або як вось так спрытна зарадзіць пісталет падчас ранення.

Аднак найбольш некаторых абураюць антыбеларускія матэрыялы, паводле якіх, беларускі народ папросту не існуе. Усе закіды кіраўніцтва «Казачага спасу» лічыць надуманымі.




Крыніца: belsat.eu

Каментары