![]() |
бел | рус |
Прадстаўнікі рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) перарабілі барокавы іканастас 1730-х гадоў Успенскага сабора ў Жыровічах, замяніўшы аўтэнтычныя барокавыя абразы на сучасныя, выкананыя ў нібыта старажытнарускім стылі.
Таксама яны прыбралі разьбу. Сем абразоў дакладна перадалі ў Беларускі Нацыянальны мастацкі музей.
Дзе драўляная разьба і астатнія абразы пакуль невядома, ёсць спадзеў, што яны таксама трапяць у музей.
Па словах мастака, іканапісца Уладзіміра Кавальчука, гэта ў Жыровічах робіцца ўжо з 1990-х гадоў:
“Я размаўляў з уладыкам Гурыем і прасіў яго ўсе іконы пасля рэстаўрацыі вяртаць у Жыровічы, дзе можна было стварыць вялікі музей іконаў. Але просьба і прапанова мае не былі пачутыя. Таму цяпер старыя абразы мяняюць на новыя, якія малюе інакіня Анфіса. Так што, у Жыровічы паціху вяртаецца так названы рускі стыль”, – сказаў Уладзімір Кавальчук.
Каментары