Беларусь павялічыла войска на 10 тысяч чалавек

13.07.15 15:48 - Беларусь

У Узброеныя сілы Беларусі і іншыя воінскія фарміраванні будучай восенню накіруюць каля 10 тысяч навабранцаў з-за неспакойнай сітуацыі ў свеце.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства абароны рэспублікі.

У цяперашні час колькасць беларускіх Узброеных сіл і транспартных войскаў складае каля 65 тысяч чалавек.

"Для камплектавання Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ходзе восеньскага прызыву плануецца накіраваць каля 10 тысяч чалавек", - распавялі ў ведамстве.

Акрамя таго, да двух тысяч чалавек будуць накіраваны для праходжання службы ў рэзерве.

Так званы "прэзідэнт" Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пачатку ліпеня падпісаў указ аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу. Тады ён адзначыў, што праводзячы міралюбівую палітыку, краіна вымушана "мацаваць свае ўзброеныя сілы" з-за неспакойнай сітуацыі ў свеце.


Крыніца: podrobnosti.ua

Каментары