На магіле Жызьнеўскага адкрылі помнік, грошы на які зьбіралі па ўсёй краіне

07.07.15 18:20 - Беларусь

Пад сьпевы Дзяржаўнага гімна Ўкраіны і беларускага гімна «Магутны Божа» пад Гомелем урачыста адкрылі помнік герою Нябеснай сотні Міхасю Жызьнеўскаму.

7 ліпеня на родавых могілках у вёсцы Сьцяг Працы пад Гомелем урачыста адкрыты помнік герою Нябеснай Сотні, беларусу Міхасю Жызьнеўскаму, паведамляе Радыё Свабода.

Ва ўрачыстасьці ўзялі ўдзел грамадзкія актывісты з Гомеля, Менску, Гародні, госьці з Украіны.


На помніку выбіта чатырохрадкоўе паэта Эдуарда Акуліна:

Калі забіваюць сына —
Ня здацца сябе прымусь...
Па сэрца ў крыві Ўкраіна,
Па вочы ў сьлязах Беларусь...

Фота: svaboda.org

Каментары