Ліквідацыя "незаконнага ўзброенага фармавання" на мяжы з Украінай

19.06.15 11:29 - Беларусь

У Ельскім раёне завяршылася актыўная фаза камандна-штабнога вучэння з мясцовымі падраздзяленнямі тэрытарыяльнай абароны.

У апошні дзень адпрацоўваліся практычныя дзеянні па ліквідацыі незаконнага ўзброенага фармавання каля мяжы з Украінай, на ўскраіне населенага пункта Роза Люксембург.

Як паведамляе "Белорусская военная газета", паводле легенды вучэнняў, мясцовыя жыхары раней прайшлі падрыхтоўку "на тэрыторыі суседняй краіны". Яны стварылі ўзброеную групу, уключылі ў яе сваіх знаёмых і сваякоў ды рыхтавалі прарыў на тэрыторыю Беларусі. Адбыўся напад на беларускіх памежнікаў, але зламыснікі атрымалі адпор. Пасля яны захапілі будынак пошты. У ліквідацыі баевікоў удзельнічалі памежнікі, тэрытарыяльныя войскі, байцы сілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сілаў. Яны мелі падтрымку бронетэхнікі і невялікага лятальнага апарату, падобнага на верталёт.




Фота: mil.by


Крыніца: euroradio.fm

Каментары