![]() |
бел | рус |
Гарыць нізавы лес на месцы былога ваеннага палігона ў Столінскім раёне.
Ліквідацыя пажару ўскладняецца наяўнасцю неразарваўшыхся боепрыпасаў, паведамляе belprauda.org.
15 чэрвеня, у 8.00, у МНС паступіла паведамленне аб нізавым лясным пажары. Гарэў былы ваенны палігон ў Столінскім раёне на плошчы ў 150 гектараў.
Ратавальнікі не маглі адразу ж прыступіць да ліквідацыі пажару з-за наяўнасці на палігоне неразарваўшыхся боепрыпасаў і адсутнасці пад'язных шляхоў. "З 8 раніцы да 8 вечара было зафіксавана 7 выбухаў, пацярпелых няма", - распавялі ў ведамстве.
Маніторынг і ацэнка пажару ажыццяўляюцца пры дапамозе авіяцыі.
"Па стане на 10.00, 16 чэрвеня, плошча пажару складае 80 га", - паведамілі аб аператыўнай абстаноўцы ў МНС.
Для тушэння пажару задзейнічана 65 чалавек з бліжэйшых лясніцтваў і 35 ратавальнікаў, працуе тэхніка ведамстваў.
На месцы працуе сітуацыйны штаб ліквідацыі НС на чале з начальнікам Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.
МНС і Мінлясгас просіць грамадзян ўстрымацца ад наведвання лясоў. У дадзены момант вырашаецца пытанне з афіцыйнай забаронай на іх наведванне.
Каментары