Беларускія і кітайскія дэсантнікі правядуць пад Брэстам антытэрарыстычныя вучэнні

15.06.15 14:21 - Беларусь

У Беларусь прыбылі вайскоўцы спецыяльнай паветрана-дэсантнай роты ПДВ Ваенна-паветраных сілаў Народна-вызваленчай арміі Кітая.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, згодна з Планам асноўных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва на 2015 год яны прымуць удзел у сумесных беларуска-кітайскіх антытэрарыстычных вучэннях (трэніроўцы) «Імклівы арол - 2015», перадае naviny.by.

З беларускага боку ў вучэннях прыме ўдзел мабільная рота 382-га асобнага мабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сілаў спецыяльных аперацый Узброеных сіл.

Вучэнні пройдуць з 15 па 27 чэрвеня на палігоне Брэсцкі, будуць адпрацоўвацца пытанні падрыхтоўкі і вядзення спецыяльных дзеянняў пры выкананні антытэрарыстычных задач.

Каментары