Мінабароны "вывучае" інфармацыю пра збіты расейскі беспілотнік

10.06.15 12:33 - Беларусь

Мінабароны Беларусі "вывучае" інфармацыю якая з'явілася ў СМІ аб тым, што беларускія ваенныя пад Мсціславам (Магілёўская вобласць) нібыта збілі расейскі беспілотны лятальны апарат.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў, паведамляе belaruspartisan.org.

"У цяперашні час падстаў для каментароў не маецца", - заявіў ён.

Пра інцыдэнт паведаміў сведка.

Ён назіраў палёт беспілотніка і адбыўшуюся над ім ўспышку, пасля чаго апарат паваліўся на зямлю. Праз 10 хвілінаў пасля здарэння на месцы падзення ўжо былі беларускія вайскоўцы. Па знешнім выглядзе відавочца класіфікаваў беспілотнік як расейскі лятальны апарат, якіх няма на ўзбраенні беларускай арміі.

Каментары