Беларускія дэсантнікі застаюцца на мяжы з Украінай

09.06.15 17:55 - Беларусь

Яны працягваюць выконваць сумесныя задачы з органамі памежнай службы.

У Беларусі працягваецца праверка сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы з Украінай і тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці (яна праводзіцца на даручэнне кіраўніка дзяржавы). 3 і 4 чэрвеня былі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць падраздзяленні 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад Узброеных сілаў Беларусі. Яны здзейснілі марш на Гомельшчыну.

Дэсантнікі дагэтуль знаходзяцца каля мяжы з Украінай і працягваюць выконваць сумесныя задачы з органамі памежнай службы.

Тым часам у Ельскім раёне праходзяць заняткі з асабістым складам штаба тэрытарыяльнай абароны. Яны страляюць з табельнай зброі і кідаюць гранаты, інфармуе БЕЛТА.


Крыніца: euroradio.fm
Фота: БЕЛТА

Каментары