Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі футбольных балельшчыкаў Баранавічах, прызнаны правамернымі

01.06.15 08:01 - Беларусь

УУС Брэсцкага аблвыканкама не знайшло парушэнняў у дзеяннях АМАПаўцаў, якія збівалі футбольных фанатаў

Як паведаміла інспектар інфармацыі і грамадскіх сувязей упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Аляксандра Захарава, такія высновы ўтрымліваюцца ў матэрыялах праверкі, накіраваных у Асацыяцыю "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ), паведамляе ПЦ Вясна.

У афіцыйным адказе адзначаецца, што супрацоўнікі АМАПу, якія ў гэтым годзе 3 мая ўжывалі фізічную сілу і спецсродкі супраць футбольных фанатаў перад гульнёй ФК "Баранавічы" і магілёўскага "Дняпра", дзейнічалі на падставе артыкулаў 26-28 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб органах унутраных спраў "ад 17 ліпеня 2007 г. № 263.

У сваю чаргу спецыяліст па бяспецы АБФФ Аляксандр Чэрнік лічыць, што супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў фармальна падышлі да справы, бо ў адказе няма вынікаў праверкі ўпраўлення ўласнай бяспекі і прававой ацэнкі дзеянняў міліцыі, а толькі спасылкі на нарматыўна-прававыя акты, якімі супрацоўнікі УУС Брэсцкага аблвыканкама апраўдваюць свае дзеянні і прымяненне сілы. У прыватнасці, Аляксандр Чэрнік заўважае, што ў адказе сказана: "заўзятары спрабавалі трапіць на стадыён без нагляду" і сваімі дзеяннямі парушылі закон Рэспублікі Беларусь "Аб фізічнай культуры і спорце", але на самой справе гэтага не адбывалася.

, як былы палкоўнік міліцыі, лічу ўжыванне сілы супрацоўнікамі міліцыі і АМАПа ў дадзенай сітуацыі незаконнымі і неабгрунтаванымі. Наша федэрацыя накіравала запыт на імя намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Мельчанка, а адказ атрымала ад намесніка начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Вячаслава Максімук. Атрымліваецца, што не ўласная бяспека вяла дадзеную праверку, а мясцовыя чыноўнікі разбіраліся са сваімі падначаленымі", - паведаміў Аляксандр Чэрнік.



Фота і відэа: belultras.by

Каментары