Фотафакт: Расейцы паркуюцца ў Менску на газонах

28.05.15 12:07 - Беларусь

Аўтамабіль з Маскоўскай вобласці РФ прыпаркавалі на газоне насупраць дома №15 па вуліцы Жукоўскага ў Менску.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Запаркавать, як у Данбасе... Шкада «воздушки» няма дома, а то зладзіў бы ім «Крымнаш», - абураецца мянчук.

Нагадаем, што гэта далёка не першы выпадак грубага парушэння кіроўцамі на расейскіх нумарах правілаў паркоўкі ў беларускай сталіцы. Асабліва шмат такіх выпадкаў было зафіксавана падчас чэмпіянату свету летась ў хакеі ў Менску.



Каментары