![]() |
бел | рус |
«Гэта дапаможа стварыць нацыянальны антураж. Пра гэта нас просіць насельніцтва»
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт рэкамендуе пісаць словы і тэксты для рэкламных шыльдаў на беларускай мове, калі іх размяшчэнне плануецца на будынках, якія ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць, са спасылкай на «Мінск-Навіны» паведамляе Салідарнасць.
- Гэта дапаможа стварыць нацыянальны антураж. Таму мы разам з камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва рэкамендуем, каб у выпадках, калі гэта магчыма, шыльды і рэклама былі на беларускай мове. Пра гэта нас просіць насельніцтва, - паведаміла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» начальнік аддзела па кантролю за рэкламай і абаронай правоў спажыўцоў упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ірына Летняк.
Каментары