![]() |
бел | рус |
Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы разгледзела даклад салігорскіх праваабаронцаў аб парушэнні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне.
Але падставаў для ўнясення зменаў у заканадаўства не пабачыла, паведамляе ПЦ Вясна.
У
сваім афіцыйным адказе старшыня камісіі А. І. Сягоднік сцвярджае, што
нарматыўныя прадпісанні Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”
знаходзяцца ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і ствараюць усе
неабходныя перадумовы для развіцця двухмоўя ў краіне. Прадстаўнік
парламента бачыць у існуючым моўным заканадаўстве “дастатковы і гнуткі
прававы механізм, які вызначае неабходныя ўмовы для дасягнення на
практыцы балансу функцыянавання дзвюх моў ва ўсіх галінах грамадскага
жыцця, а таксама адпавядае патрэбам грамадства і абараняе канстытуцыйныя
правы і свабоды грамадзян”.
Прыведзеныя ў дакладзе шматлікія
прыклады заганнай правапрымянальнай практыкі камісія Палаты
прадстаўнікоў назвала не паказальнымі і не прыняла іх у якасці крытэраў
ацэнкі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы і развіцці беларускай
мовы.
Каментары