Вітаем вас!

27.04.15 19:49 - Беларусь

Мы рады вітаць вас на нашым новым сайце

Дыктатарскі рэжым Лукашэнкі крок за крокам пазбаўляе вас канстытуцыйнага права на свабоду інфармацыі. Непадкантрольныя рэжыму СМІ падвяргаюцца рэпрэсіям, вольных журналістаў арыштоўваюць, збіваюць, асуджаюць па надуманых абвінавачваннях, ім пагражаюць ці проста забіваюць. Лукашэнка і банда яго паслугачоў выдаюць разнастайныя "дэкрэты", "ўказы", "законы" ды "папраўкі да законаў", якія абмяжоўваюць дзейнасць незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

Усё гэта робіцца толькі з адной мэтай - пазбавіць вас права на свабодны доступ да інфармацыі, валодаючы якой вы зможаце самастойна рабіць высновы аб тым, што адбываецца навокал. Вас спрабуюць накарміць "правільнымі" навінамі кішэнныя газеты і тэлеканалы, за вас спрабуюць прымаць рашэнні і рабіць высновы.

Свабода шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю з'яўляецца адным з найважнейшых палітычных і асабістых правоў чалавека і ўключана ў Артыкул 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ААН. Артыкулы 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь забараняюць манапалізацыю сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, а таксама іх цэнзуру і гарантуюць грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi. Таму мы не падпарадкоўваемся і не збіраемся падпарадкоўвацца любым антыканстытуцыйным "дэкрэтам", "ўказам" і "законам" дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, якія ўшчамляюць вас у вашых канстытуцыйных правах.

Вялікі дзякуй усім, хто аказаў нам падтрымку пры стварэнні гэтага сайта.

Калі ў вас узнікнуць пытанні ці прапановы - пішыце нам на адрас contact.naviny@gmail.com

Каментары