Лукашэнка: "Працуеш за мяжой - заплаці гэты няшчасны падатак"

10.03.17 18:41 - Эканоміка

Дыктатар не мае намеру вызваляць ад падатку на «дармаедства» тых, хто працуе за мяжой.

Мяркуючы па заяве кіраўніка, зробленай на нарадзе 9 сакавіка, Лукашэнка не супраць, каб беларусы, якія працуюць за мяжой, плацілі «гэты няшчасны збор», піша gazetaby.com.

Дыктатар прывёў прыклад з публікацый у СМІ:

- Нехта крычаў на ўсю плошчу або ў кабінеце: а я плітачнікаў працую ў Расеі, там грошы зарабляю!. А хіба дэкрэт камусьці забараняе працаваць у Расеі ці ўвогуле за мяжой? - сказаў Лукашэнка.

- Наадварот, мы вітаем. Мы разумеем, што дрэнных плітачнікаў ў Маскве вітаць не будуць. Там добрыя спецыялісты працуюць. І дзякуй Богу, што працуюць. Я заўсёды гэтым ганаруся. Але тут жыве твая сям'я, твае дзеці ходзяць бясплатна ў школу, мы лечым іх. Камунальныя паслугі і іншае ... І ты, адпрацаваўшы, сюды прыязджаеш.

Калі ўжо ты не можаш ўносіць падатак у 13%, які плацяць усе людзі, ідзі, заплаці гэты няшчасны збор. Хіба ў гэтым справа?
- заявіў Лукашэнка.

Каментары