Пазыковая спіраль. Пуцін пазычыў Лукашэнка яшчэ $760 млн. на пагашэнне старых даўгоў перад Расеяй

24.07.15 16:53 - Эканоміка

Грошы пойдуць на выплату раней атрыманых ад Расеі крэдытаў.

24 ліпеня ў Маскве падпісанае міжурадавае пагадненне пра прадастаўленне Беларусі крэдыту на 760 мільёнаў долараў. Па звестках Міністэрства фінансаў Беларусі, якія перадае БЕЛТА, у Мінск гэтыя грошы павінны прыйсці бліжэйшымі днямі.

Крэдыт выдаецца ў расійскіх рублях на 10 гадоў, уключаючы чатырохгадовы ільготны перыяд.

Гэты крэдыт выдаецца для абслугоўвання і пагашэння крэдытаў, раней выдадзеных Беларусі Расіяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Сёлета Расія ўжо вылучала Беларусі новы крэдыт у 110 мільёнаў долараў для пагашэння крэдыту, выдадзенага ў 2010 годзе.


Крыніца: euroradio.fm

Каментары