Праз 3-4 месяцы Беларусь чакае тэхнічны дэфолт

23.07.15 12:29 - Эканоміка

Беларусь не можа аддаваць папярэднія крэдыты, калі не возьме новыя.

Як паведаміў "Ашчадбанк" Расеі, цяперашні ўзровень золатавалютных рэзерваў Беларусі за апошнія 12 месяцаў знізіўся да крытычнага ўзроўню, які не дазваляе выплачваць старыя пазыкі, паведамляе "Радыё Рацыя".

На думку эканаміста Леаніда Злотнікава, знешняя запазычанасць Беларусі не такая і вялікая, аднак без новых крэдытаў краіну чакае фінансавы крах.

- Калі не будзе крэдытаў без дадатковага даходу ад экспарту, праз 3-4 месяцы краіна будзе ў стане тэхнічнага дэфолту, як Грэцыя. Расея цяпер абяцае 3 мільярды ... Просяць у МВФ. Але крэдыты зараз даюць скупа. Крэдытны рэйтынг Беларусі нізкі - няма магчымасці аддаваць папярэднія крэдыты, калі не возьме новыя.

Дэфіцыт бягучых фінансавых аперацый Беларусі склаў за апошнія тры месяцы адзін мільярд даляраў.

У Беларусі надзеі толькі на крэдыты з боку Расеі, інакш яе золата-валютныя рэзервы будуць імгненна змяншацца.


Крыніца: belaruspartisan.org

Каментары