У Калодзішчах пад Менскам адключылі светлафоры з-за даўгоў

22.07.15 15:09 - Эканоміка

Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне не змагло заплаціць за электраэнергію.

Светлафоры на ажыўленым скрыжаванні ў аграгарадку Калодзішчы былі адключаныя ў сувязі з запазычанасцю ДРБУ за электраэнергію, - пра гэта kolodischi.by стала вядома з вартых даверу крыніц. Інфармацыю таксама пацвердзілі па тэлефоне прыёмнай «ДРБУ 735».

Звязацца з начальнікам дарожнай службы нам не ўдалося, разам з тым іншыя супрацоўнікі ўстановы запэўнілі, што пытанне знаходзіцца пад кантролем і ў цяперашні час актыўна вырашаецца, у тым ліку на ўзроўні вышэйстаячай арганізацыі.

Па нашых назіраннях, светлафоры ўжо былі адключаныя ў пятніцу 10 ліпеня і не працуюць па сённяшні дзень 20 ліпеня. Скрыжаванне вуліц Мінская - Цюленіна самае ажыўленае ў аграгарадку Калодзішчы, па дадзеных ЗАТ "МАП ЗАТ" трафік тут складае 16,5 тысяч аўтамабіляў у суткі.

Каментары