Працаўнікі «Гарызонта» засталіся без працы

22.07.15 13:38 - Эканоміка

Працаўнікі «Завода электронікі і бытавой тэхнікі «Гарызонт» праводзяць ліпень ў адпачынку з захаваннем выплаты за 2/3 стаўкі.

Дадзеныя Белстата яскрава сведчаць, чаму так адбылося.

У канцы чэрвеня работнік ЗЭБТ «Гарызонт», які ўваходзіць у аднайменны холдынг, паведаміў charter97.org, што з 1 па 30 ліпеня рабочых адпраўляюць на 2/3 стаўкі. Гэтая навіна стала чарговай ў шэрагу сумных паведамленняў з заводу. На прадпрыемстве, якое займаецца непасрэдна вытворчасцю тэлевізараў, на пачатак года заставаліся працаваць каля 300 чалавек. Як паведамляла praca-by.info, з 1 студзеня іх перавялі на трохдзёнку. Большасць памяшканняў некалі флагмана беларускай прамысловасці здаюцца ў арэнду.

Дадзеныя Белстата яскрава сведчаць, чаму працоўныя засталіся без працы.

У 2012 годзе ў Беларусі было выпушчана 595 тысяч тэлевізараў.

У 2013-м - 245 тысяч.

У 2014-м - 93,4 тысяч.


Крыніца: praca-by.info

Каментары