Кітай сарваў газавую здзелку з Расеяй на $30 млрд

22.07.15 13:32 - Эканоміка

Кітай адмовіўся ад здзелкі з Расеяй па куплі газу і зацягвае падпісання кантракту коштам $30 млрд.

Прычын такога рашэння некалькі: попыт на газ у Кітаі зніжаецца з-за запаволення росту эканомікі КНР. Да таго ж зніжэнне коштаў на паліва робіць больш выгадным для Пекіна набыццё газу ў Аўстраліі, паведаміў аналітык Ашчадбанка CIB Валерыя Несцерава.

Пры гэтым вялікім мінусам стала высокая цана газу, якую прапануе Газпром за будаўніцтва "Алтая". Кітай настойвае на адкрытым тэндэры, каб цана стала празрыстай, але расейская кампанія не пагадзілася.


Разам з тым, падобная сітуацыя складвалася ў ходзе перамоваў пра газаправод "Сіла Сібіры", якія працягваліся 10 гадоў і завяршыліся пасля перамоваў Уладзіміра Пуціна з старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Такім чынам, рамачнае пагадненне аб пастаўках па так званаму "заходняму маршруце" было падпісана ў лістападзе 2014 года і прадугледжвае штогадовую пастаўку ў Кітай 30 млрд куб. м газу з радовішчаў Заходняй Сібіры па газаправодзе "Алтай".

Апошні павінен прайсці па тэрыторыі шасці рэгіёнаў Расіі - Рэспублікі Алтай, Алтайскага краю, Новасібірскай і Томскай абласцей, а таксама Ямала-Ненецкага і Ханты-Мансійскага аўтаномных акругаў.


Крыніца: podrobnosti.ua
Малюнак Васі Ложкіна

Каментары