![]() |
бел | рус |
Спікер верхняй палаты "беларускага парламента" Міхаіл Мясніковіч заявіў аб неабходнасці ўвядзення ПДВ (падатак на дадатковую вартасьць) на пасылкі з-за мяжы.
"Міжнародныя паштовыя адпраўлення лавінападобна растуць, аднак фактычна не даюць "Белпошце" нейкіх істотных даходаў. У мінулым годзе ў Беларусь прыйшло 6,5 млн пасылак, якія ўтрымліваюць таварныя ўкладанні. І гэта ўсё перапрацоўваецца поштай. За пяць месяцаў гэтага года паступіла ўжо амаль 5 млн. пасылак», - паскардзіўся Мясніковіч, якога цытуе БелТА.
«Гэтыя пасылкі прыходзяць з замежжа не толькі для асабістага карыстання фізічнай асобы, але там утрымліваюцца цэлыя партыі тавараў, якія потым рэалізуюцца, то ёсць прадаюцца на рынках, у іншых месцах. Пералічваючы грошы па гэтых пасылках, напрыклад у Кітай, пакупнік не плаціць падатак на даданую вартасць», - мудра заўважыў спікер.
«Калі мы з вамі ідзем у краму, купляем хлеб, малако, то аўтаматам плацім ПДВ. Але, купляючы рэч за мяжой, ПДВ не выплачваецца», - працягнуў ён.
Таксама сумневы ў былога прэм'ера выклікае скажоны ацэначны кошт пасылкі, які фармуецца спецыяльна, каб патрапіць у дазвольную сістэму (без выплаты мытных пошлін).
"Думаю, гэта пытанне мы вырашым", - паабяцаў Мясніковіч.
Крыніца: : AFN.by
Каментары