Сусветныя цэны на нафту ўпалі ніжэй 62 $/барэль

29.06.15 17:35 - Эканоміка

Сёння, 29 чэрвеня, сусветныя цэны на нафту ўпершыню за апошнія тры тыдні апусціліся ніжэй за $ 62 на фоне чакання рашэння па запазычанасці Грэцыі і перамоваў па Іране.

Навіну паведамляе «Прэса Украіны» па дадзеных таргоў.

Сусветныя цэны на нафту падчас гандлю панядзелка рэзка ўпалі ўпершыню за тры тыдні ніжэй за $ 62. Мінімальны кошт жнівеньскіх ф'ючэрсаў дасягнуў $ 61,36, што больш чым на 3% ніжэй за ўзровень учорашніх таргоў.

Аналітыкі лічаць, што падзенне коштаў на нафту звязана з набліжэннем Грэцыі да дэфолту і выхаду з еўразоны, а таксама вяртанню Ірана на нафтавы рынак.

Каментары