![]() |
бел | рус |
Супрацоўнікі скардзяцца на пагаршэнне сітуацыі на прадпрыемстве.
Чытач charter97.org паведаміў аб скарачэнні працоўнага тыдня і аб затрымкі заробкаў інжынерна-тэхнічным работнікам.
«Працуем на «Амкадоры» чатыры дні на тыдзень. Да таго ж, ІТР-ам затрымліваюць зарплату ўжо на тыдзень», - напісаў ён.
На пытанне charter97.org у фінансавым упраўленні завода адмовіліся удакладняць, колькі прадоўжыцца чатырохдзёнка, аднак ўдакладнілі дэталі аб зарплаце.
«Заробкі мы выплацілі ў пятніцу», - паведаміла супрацоўніца завода.
Нагадаем, у апошні час многія прадпрыемствы пераводзяцца на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт. У рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Мінскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» і іншых.
Каментары