![]() |
бел | рус |
Работнікам вытворчага цэха «Слонім», які ўваходзіць у склад ААТ «Шчучынскі масласырзавод», добраахвотна-прымусова ў кошт заробкаў выдалі па дзве ўпакоўкі смятаны.
Па словах работнікаў, нядаўна па нейкай прычыне на завод была вернутая партыя смятаны "Пан Мысліцкі". Пасля гэтага ўсім работнікам у кошт заробку пачалі выдаваць па 24 поліэтыленавых шклянкі гэтай смятаны, і не важна, хочаш ты ці не.
Работнікі малаказавода абураныя тым, што мала таго што ім выдалі смятаны больш чым на сто тысяч рублёў, так яшчэ невядома наколькі бяспечна яе ўжываць у ежу. Бо многія пластыкавыя шкляначкі апынуліся прыпухлымі, і смятана ў іх больш падобная на тварог. І гэта не гледзячы на тое, што тэрмін годнасці смятаны, сканчаецца толькі 21 чэрвеня.
Каментары