![]() |
бел | рус |
Больш за ўсіх Беларусь пазычыла ў Расеі
Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 мая 2015 года склаў 236,6 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2015 на 39,1 трлн. рублёў, або на 19,8%.
Як паведамілі ў Міністэрстве фінансаў, знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 мая 2015 года склаў 12,7 млрд. даляраў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 107,2 млн. даляраў ЗША, або на 0,9% (з улікам курсавых розніц).
У студзені-красавіку 2015 былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 375,9 млн. даляраў ЗША:
- 251,8 млн. даляраў - Урада і банкаў РФ;
- 120,3 млн. даляраў - банкаў КНР;
- 3,8 млн. даляраў - МБРР.
Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2015 склала 322,5 млн. даляраў ЗША:
- 87,5 млн. даляраў - Урад РФ;
- 75,9 млн. даляраў - МВФ;
- 88,3 млн. даляраў - АКФ ЕўрАзЭС;
- 64,7 млн. даляраў - банкі КНР;
- 5,4 млн. даляраў - МБРР;
- 0,7 млн. даляраў - ЗША.
Крыніца: UDF.by
Каментары