"Мілавіца" перайшла на трохдзёнку

28.05.15 15:06 - Эканоміка

З-за падзення продажаў кампанія "Мілавіца" вымушана перайшла на трохдзённы працоўны тыдзень.

У такім рэжыме вытворца жаночай бялізны плануе працаваць каля месяца, перадае belaruspartisan.org.

На скарочаны працоўны тыдзень перавялі амаль усіх супрацоўнікаў. Большасць спецыялістаў працуе на трохдзёнцы, толькі некаторыя выходзяць на вытворчасць 4 дні на тыдзень. Скарачэнне працоўнага графіка не закранула толькі спецыялістаў аддзелаў маркетынгу і продажаў.

Каментары